Натал (Рыу-Гранды-ду-Норты)
Муніцыпалітэт
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Натал (парт.: Natal) — горад у Бразіліі, адміністрацыйны цэнтр і самы буйны горад штата Рыу-Гранды-ду-Норты, размяшчаецца ў паўночна-ўсходняй частцы краіны на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Натал, паводле статыстыкі арганізацыі IPEA з'яўляецца самым бяспечным адміністрацыйным цэнтрам краіны[1][2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 20 мілях на поўнач ад Натала размяшчаецца сама блізкая кропка з Лацінскай Амерыкі да Еўропы, якую ўпершыню наведалі еўрапейскія маракі ў 1501 годзе, гэта значыць партугальская экспедыцыя пад кіраўніцтвам Амерыга Веспучы. На працягу многіх дзесяцігоддзяў пасля гэтага, ніякіх сталых еўрапейскіх паселішчаў не было ў гэтай вобласці, населенай племянем партыгуар.
У 1597 годзе пасля некалькіх гадоў рэгулярна наладжаных сувязяў французскіх піратаў пад камандваннем Жака Рыфо з карэнным насельніцтвам, партугальскі генерал-губернатар Бразіліі, Франсішку ды Соўза, выгнаў французаў з гэтага месца. 25 снежня 1599 года Натал быў заснаваны як вёска каля форта. Форт, горад і прылеглыя раёны былі заняты нідэрландскімі сіламі з 1633 па 1654 гады і вобласць была вядома як Галандская Бразілія.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Згодна са звесткамі на ліпень 2012 года ў горадзе налічваецца 950 820 чалавек, якія пражываюць у горадзе, і 1 363 547 чалавек пражываюць у раёне сталічнай акругі.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Віфлеем, Палесцінская аўтаномія
- Кордава, Аргенціна
- Порту-Алегры, Бразілія
- Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія
- Салвадор, Бразілія
- Гавана, Куба
- Лісабон, Партугалія
Зноскі
- ↑ Population - Natal Архівавана 24 жніўня 2012.
- ↑ Época Magazine - About Natal Архівавана 23 верасня 2012.. Revistaepoca.globo.com.